***

Валерий Познякевич
Ранак. Кава. Цыгарэта.
Думкі. Пошук новай працы.
Зноў праблема для паэта,
Каб яе паелі пранцы!

Не патрэбны сёння творцы,
Не патрэбны журналісты...
Дзе ж набрацца духу, моцы,
Каб не стаць зусім празрыстым.

На сняданак -- хлеб з капустай.
На абед капуста з хлебам.
Я жыву зусім не густа:
Размаўляю з Богам, небам.

Трэці месяц з думкай б'юся:
Чым бюджэт дзіравы латаць?
Стаў паэт, бы чорны бусел,
Што ў душы чакае свята.