Адзiнай

Валерий Познякевич
Адной табе магу прызнацца шчыра,
Што ёсць яшчэ каханне на зямлі.
Калі з паэтам побач ёсць жанчына --
Паэты дух у вершах не звялі.

Яны ідуць да той адзінай мэты,
Што думкаю знітоўвае народ.
Ці не таму патрэбныя паэты
Жанчынам тым, што доўжаць з імі род?

Красу вачэй у вершах апяваюць,
Кахання смак настойваюць штодзень...
Жанчыны сёння розныя бываюць,
Але адна да мэты іх вядзе.

Паэта зразумець? -- Ці хопіць сілы,
Для тых, хто шлях адмервае рублём?
А ты... Ты верш на памяць папрасіла
І стала для мяне тым светлым днём,

З якім расстацца сэрца не жадае,
Не адпускаюць вочы за парог...
Паэзія -- жанчына маладая,
Якую падарыў паэту Бог.