***

Анна Атрощенко
Жыць увосень складаней,
Вось такім будзе лёс...
Лістапад снежным стане,
Галалёд нам прынёс.

І лісточак апошні
Задрыжыць на вярбе,
Дрэмлюць шэрыя пожні,
Яны зноў у журбе.

І пяшчотныя струны
Зазвіняць над зямлёй,
Голас звонкі і юны
Паляціць за смугой.

І навошта тут словы,
Не пражыць без тугі...
І абшар той вясковы
Для мяне  - дарагі.