Альпень

Графиня 2
Назаўжды ў сэрцы родная вёска,
Там дзе першыя крокі ў жыцці,
Там дзе школа, матуліны рукі,
Цеплыня пладавітай зямлі.

Назаўжды жыве памяць нашчадкаў
Пра бацькоў, што пакінулі след
У барацьбе за найлепшую долю,
За жніво, за духмяны наш хлеб.

Карані нашы тут, у Альпені,
Хто паехаў адсюль, а хто не.
Мы кахаем і помнім і верым,
Што квітнее Альпень і жыве!