Пра слова

Морозовлит
Паспрабаваў перакласці свой верш на беларускую мову - не судзіце строга.

Пад нагамі мяккай пярынай мох,
Захавалася тут для нашчадкаў мова.
На самотным капішчы мудры бог
На святых скрыжалях выводзіць слова.
Слова птушкай скокнула з языка,
Паляцела дзыгой сярод праталін.
I збірае слова з ільдзінак Кай,
I з ускраін словамі цэліць Каін.
Захапляе спадчына ўмелых рук
Мудрасць слоў застыла ў стагоддзях глінай.
Не змаглі маўчаць і сышлі ў друк –
Для нашчадкаў іх захаваў Скарына.
Цi каштоуней прауда за воз манет?
Той, хто шмат пажыў - усяго пабачыў.
На зямлі цяпер электронны свет –
I нiчога словы амаль не значаць...
Выдаецца менш папяровых кніг,
Віртуал засмоктвае праз мабільнік...
Захаваем мудрасць часоў былых
Калі нехта выключыць нам рубільнік?