Родная зямля

Екатерина Колоскова
Акцябршчына – край кветак і буслоў.
Рудой вавёркай у соснах скача сонца,
Калі здалёк вяртаюся дамоў,
Табе ў любові прызнаюсь бясконца.

За мужнасць звалась ты другой Масквой,
Рэспублікай славутай Рудабельскай,
На працу ты натхняла і на бой
Сыноў сваіх – герояў і ўмельцаў.

Палескі шчодры, запаведны лес,
Азёры, рэчкі, нівы, сенажаці –
Якую сілу, прыгажосць дае
Каштоўнае прыроднае багацце!

А колькі добрых ёсць вакол людзей –
Рук залатых і талентаў яскравых,
Што ад душы ствараюць новы дзень,
Нясуць краіне гонар, моц і славу!

Тут ціха і прывольна, як нідзе,
І так утульна жыць пад небам сінім!
Акцябршчына, квітней і маладзей,
Мая любоў, надзея, берагіня!