07, 12, 2018

Светлая Две Тысячи 10
Рэфлексія
........................
Няпроста ўсё...
Зачынены ўсе кропкі роста
На велізны замок ... Наўпрост...
А звонку сціплы стук у дзверы... Не тое, каб і верыў хто, а так... Інструкцыі жыццё даверылі сваё. Яны - даўно, а нас наўмысна прывязалі да акна, што Авертонавым завецца ... Наперадзе бо дно... На дне - параза- апагей абразы.
Глядзі на ўсё! Рабі высновы! То гандаль і нічога новага! На беларусу бо стаіць ужо нечае таўро... Зацёртае стагоддзямі...Не
бачны яго колер...