Пяцьдзесят

Лилия Медведева 2
Пясочны гадзіннік жыцця
Маіх адлічыў -пяцьдзесят
Адзяляючы харч ад асця
Збажыны "Перан"-аўтамат...
Да маршруту падобны ўзрост
Амяраецца пачаткам і канцом
Няўпэўненасці выкладзен памост,
Не завершаны няўмелым лятунцом.
Узрост-яго ты адчуваеш...
Інтэрвалы розныя,малападобныя
Часцей сам на сам размаўляеш,
Падзеі вялізарныя і дробныя...
Раней...Фарбы цікавілі цябе,
Гукі выразныя і тонкія,
Што зімі здарылася цяпер?
Яны душу тваю не торкаюць.
Прыгожымі казалісь Неба,Дрэвы...
Усё адчувалась розумам і скурай,
Цяпер не тыя неба,дрэвы
Не з'яўляюцца яны прычудамі.
Прапалі камедыі,засталіся драмы
Колеры чорны,серы,буры
Не радуюць ні грама.
Іншым зусім не да цябе,
Клапот хапае і без тэго
Вецер гоніць,вые,дзьме
Разам з "Я"з'явілась"Эга".
Шматлікія "Эга"адценні,
Супрацівімся да знемаготы,
Не знаходзіцца суцяшэнне
Бо,сярод іх-ніхто ты!
Мы-гэта "Я" і "Яны",
Досвід карэніцца ў кожным,
Каб не наклікаць ганьбы
Вымяраецца ўсё асцярожна...
Натуральнае ў нас падабенства
Даволі глубока патанае
Дзяцінства і сталасць да месца
Радасці,мары,маркоты згаданыя...
У памяці адгукнецца.
На шыр неба распасцілалася,
Бязвоблачна ў дзень-блакітнае,
Барбовае-ўвечары нам здавалася
І ноччу зоркі відныя...
Таямнічае прываблівае...
Тое неба ў тваім жыцці
Мае вялікую значнасць,
У ім сумела сябе знайсці,
Уявівшы зямную важкасць!
Нават ўражанні палёту першага,
Нават першы ў жыцці пацалунак,
Ды і ў напісаным першым вершы
Не знайшоўся такі ўратунак
Як Неба яскравае,зорнае
Неабсяжная яго прастора
І цягнулась душа пакорна,
Неўзгодам на перакор,
Быццам было ўчора...
Тваё Неба-няма развітання,
Тыя Травы і пах іх салодкі
Успамінаеш с бальшым хваляваннем,
І Яны твае аднагодкі...
Усе ў памяці пахі,гукі
Адчуванні вядуць у дзяцінства...
Паглядаеш на матчыны рукі
З іх трымалі свае гасцінцы...
Лекі з траў яны гатавалі.
Гаркаваты нясмачны адвар
Ад хваробы яны ратавалі
І ружовец з'яўляўся на твары.      
Час прайшоў і палын стаў салодкі,
Яго водар разносіцца родны
Эканомлю на леках сродкі
Для істоты палын не шкодны...
Пра дзяцінства згасанне прыкметнае
Голас срабрысты глушее,цішее...
Гасіць сталасць радасці рэдкія
Зчасам усёж маладосць даражэй.
Круціць памяць жыцця імгненні,
Ты ляціш на спатканне першае
Якому няма паўтарэння
Заўсёды са сшыткам з вершамі.
Маладосць-час падзей і магчымасцей,
Заве ў шчасце жыццё сакавітае
"Час Восевы"-на яго надзеі...
Таямніца лёсу твайго не раскрытая...
Імгненне тое давно праляцела
Сталасць роўным голасам кліча.
Разумее душа,не слухае цела
І мяняе сваё аблічча.
Незваротны закон паскарэння,
Зімы,вёсны шпарчэй пралятаюць,
Набываеш,губляеш без аблягчэння
Пра смерць думкі душу засяляюць.
Вястуны набліжэння старасці
Дакараюць не ўсё яшчэ здзейсніў
Трэба іх навучыцца цярпець,
Умець жыць у горы і ў радасці.
Старасць-гэта праверка на мужнасць,
Бо пытае за маладосць
Наваколле звужае акругласць,
Каб ісправіць сумеў ты штосці
Трэба болей звяртацца да Бога!