Мой сябар змян абл чча

Марина Шадуя Корсак
Паверыў хлусні прылюднай,
Пакрыўдзіў нямым дакорам,
І чыстае стала брудным,
Змянілася шчасце горам.

Вясёлка зышла туманам
Да долу, згубіўшы фарбы.
Зусім неяк нечакана,
Пужліваю птушкай, скарга
 
Ўзнялася вышэй аблокаў,
Згубілася паміж знічак...
І пуста стала навокал -
Мой сябар змяніў аблічча.

06 12 2018