Нуль

Валерий Познякевич
Нуль -- не плюс
І нуль -- не мінус.
Без яго які адлік?
Дзеліць нуль на палавіну
Час, што ёсць,
І час, што знік.

Без нуля мерадыяны
Пагублялі б свой адлік.
Каб быў нуль, не быў я п'яны --
Крочыў роўна, напрамік.

Гэты нуль хістае думкі,
Нібы шалі ў час вагі.
Каб не нуль -- прапалі б гукі,
Хвалі змылі берагі.