Скрыпка

Екатерина Марченко 2
Скрыпка плача сёння у цішы,
Як сумотная малая птушка.
Муза  шэпча : “Вершы напішы”
Льецца дзіўнай песняю на вушка.

То журбой спявае ля ракі,
То вясёлкай зіхаціць чароўнай,
Мчыць маланкаю, ды праз вякі,
То ідзе дарогай гладкай, роўнай.

І раскажа дзе хлапец  жыве,
Як сумуе ў чым ён вінаваты.
Сінявокія валошкі ў жніўе
Мне збірае голуб-зухаваты.

Запяе валошак выспелены рай
І пяшчота на далоні ляжа,
Сэрца тае скрыпачка – сыграй!
Ў шлях адзіны кветка гэта звяжа.
13.11.2018г