Што з таго, што не выдам нiяк сваю кнiгу...

Юрий Боровицкий
***
Што з таго, што не выдам ніяк сваю кнігу,
Калі грэюць душу толькі вершы адны,
Калі студзень сівы запрагае квадрыгу,
І ляцяць яго коні – зімовыя дні?

На двух колах ляціць калясніца праз студзень:
На мяцеліцы белай, на белай душы.
І я веру, што кніга чысцюткаю будзе,
Толькі кнігу душой, як заўсёды, пішы.

Ах, якая чацвёрка запрэжана коней!
Гэта Шчырасць, Сумленне, Любоў, Гуманізм.
А ці трэба што-небудзь для кнігі той болей?
Так, патрэбны яшчэ для яе аптымізм.

Дык ляціце ж вы, коні, ў зімовыя далі
На мяцеліцы белай, на белай душы,
Каб заўсёды вас чыстыя сэрцы віталі!
Вось для сэрцаў такіх гэту кнігу пішы!

01. 01. 2019 г.