Прыйдзе час

Николай Карташевич
Прыйдзе час. Па дарозе сваёй я спаткаю
Тую зорку, што ў небе палюе мяне.
Як суcтрэну - скажу, што кахаю,
Што даўно сам чакаў яе ў сне.

Люба зорка мая, зараніца!
Дай узяць цябе цёплай рукой!
Колькі можна ў снах маіх сніцца?
Лепш у мроях разліцца ракой!

І тады ў вышыню ўскіну думкі:
Пацякуць, пакідаючы след.
Упляту я твой бляск у карункі,
А саму я ўкутаю ў плед.

Буду доўга, гаДамі, вяртацца,
На руках прызямлю  я цябе,
Каб ніколі ўжо не растацца,
Сапраўды, а не ў воблачным сне.