и воздастся каждому по делам его

Чабарок
І пайшлі яны жабраваць па белу свету,
Відаць, выпала доля такая - жабрацтва,
 І блукаюць гаротна ў зімку і летам
У пошуках лепшага шчасця ды брацтва.

Валацугі ж бадзяжаць гадамі за морам,
Іх любоў да Радзімы, што слёзы зязюлі,
Ім за радасць яе боль-бядота і гора,
Асалодай на сэрцы заморскія дулі.

За народ беларускі радзеюць старанна,
Ды за вочы завуць яго - быдла, галота,
І гандлююць народнаю воляю танна
За пячэнькі гасподскія - нафтавы лоты.

Набіваюць карманы сабе і сямейству
І афшораць валюту ў замежныя банкі,
Навучаюць з маленства дзяцей ліцэдзейству,
Як народ зрабаваць на адных абяцанках.

Ды ў народзе гавораць, што Бог не цяля,
І на кожнага злыдня зрыхтуе ўправу,
Бо ён бачыць іх хітрыкі ўсе, круцеля,
І аддасца ўсім ім за чорныя справы.