Дарога да Бога

Валерий Познякевич 2
Здаецца салодкае горкім,
А горкае -- надта салёным,
Калі ты ідзеш пад горку
Па бруку старым, слаёным.

Дарога, што мкне да неба,
Не усіх давядзе да Бога.
Кагосьці спакусяць хлебам,
Дукатаў насыплюць многа.

Ад шчырай зямной спакусы
Не кожны ўратуе веру
І ўспомніць той шлях Ісуса,
Якім ён жыццё адмераў.

У часе, дзе грошы - сымбаль,
Спакусы для душаў многа.
Я шлях свой да веры выбраў --
Малітва мая дарога.

Шукайце мяне ля зорак,
Круціце ля скроняў пальцы...
Вярнуся гадоў праз сорак,
Калі скіну ў небе панцыр.