Абыход вёск

Федор Медведев 2
Радыёла заіграла.Ранне.
Ледзве,ледзве світаць стала...
Пырай,кусцістая крапіва,
Хутка семяню паміж двароў
Вароты рыпаюць плаксіва,
Патрэпленых жыццём гаспадароў.
Хтосці кульнуўся за заборам,
Ён нібыта мех крапіўны,
Задраўшы свае ногі ўгору,
Няўцямна барбатаў,бо абяссіліў.
Гэта быў Антон-сусед
Любіцель вострых адчуванняў,
Апошні збыў веласіпед,
Набраўся гарамыка з рання...
Далей іду,яшчэ здарэнне:
"Маруся валачэ казла,
Ва ўсе бакі ляцяць карэнні,
Крычыць:"Я крыху запаздала,
Ён з'еў усю маю капусту,
Да марквы лез і буракоў,
Абвязала казла хусткай,
У бок штырхае кулаком...
Цягне: "Cуседa да адказу!",
Крычыць,каб ён сплаціў урон
Гаспадароў сабраўшы разам
Страты запісаны пяром.
Далей іду і бачу цуда:
"Ігнат лютуе над катом,
Паеў каўбасы з яго блюдаў,
У хаце зрабіў пагром...
Посуд паскідваў кот на дол,
Настольнік са стала сцягнуў,
Гуляў з фужэрам у футбол,
З віном бутэльку абярнуў...
К вартаўніку іду,фіглюю:
"Мацвей такі,Рыгор такі"...
У сшытак хутка намалюю,
Каму прыладзіць ланцугі...
Сямён праз пяць двароў ад Насці,
Плявузгаюць зКірылам дзень:
"Насця ў калгасе любіць красці,
Пад вокнамі мільгаюць цені...
Разоў пяток бяжыць на ферму,
Цягне то сена,то сенаж,
Мучычкі прынясе са жменю,
Пустых бутэляк патрантаж,
Бязбожна п'юць пашці што ўсе
Цяжкая у чалавека доля,
А вып'е і на твары-смех,
Быццам бы радасці небачылі ніколі".
Раненька бегае- да пашы,
Кароўку выгнаўшы з двара,
Сыры разносіць з прастаквашай
Ёй Бог здароўя дараваў,
Сёмы дзесятак,а яшчэ робіць,
Шчэ і з маладымі у дагонку
Ёй пагуляць прыстала ў модзе.
Іду. Па двары Міходзь блукае,
Выгнаў подсвінка з хлява,
Без перадыху ён кірхае,
Шчэ і на ногі захрамаў...
Жонка Хадоска Ў агародзе
Гародніну палоць пайшла,
А парсюк ёй так нашкодзіў,
Тое ледзь перажыла:
"Чаго свінню ў гарод пускаеш?
Усё перарыў,ператаптаў,
Ці ўжо розуму не маеш?
Вось я вам сычас задам"...
Іду далей,Раман з Фядорам
Заліўшы моцна сваё гора,
Што недзе нехта там учора,
У даміно з іх перабораў...
Анюта Лёськіна з ухмылкай
Каля калодзежа з Алёнай,
Аж у іх затрэсліся паджылкі
Гамбіць пачалі хмялёных:
"П'яныя баўтуны,трапло,
Гарэзлівыя два пяўні,
Цягайцеся за каўтуны,
Парткі Фядор яму сцягні!
Сядзіш,Рамане на кані,
Гані яго адсюль,гані..."
А вось прыемная прахлада,
Авеяла вясёлы твар
Макар з Максімам да упаду
Кідалі жарцікі у пару...
Адзін аднога хапалі за грудкі,
Абодва цёрліся ілбамі,
Нават паскідвалі абуткі,
Такую спрэчку развязалі...
Пуню Назар рабіў паотдаль,
Стругаў бярвенне ён з ухмылкай
Пацешкі тут спраўлялі баль,
З іхней задумаю вялікай...
Далей іду:"Вядзе кабылу
Грыцай на возера купаць,
І быў свет яму не мілы,
Надзею ён пачаў губляць...
Жонка ранёхенька памерла,
Дзяцей звязлі ў дзіцячы дом,
Жыццё адразу стала шэрым,
На душы яго-пагром...
Цемень яму прыкрыла вочы,
Твар бела-жоўты і сур'ёзны
Ахляў у момант "конь рабочы"
Ад думак сумных,розных,
Што прыняла душонка моўчкі."
Іду далей:"Бабулька Проня...
Худая постаць мельцяшыцца,
Давно ў яе сівыя скроні
Сумуе:"Без здароўя цяжка жыць!"
Еле ходзяць у яе ногі,
Дачка п'янюга с хаты гоніць,
Скруху прыносіць падаплёка:
"Што старой ужо жыць годзе."
"Чаму сумуеце,бабулька?"
Падышоўшы,запытала...
Гладзячы сабачку Жульку,
Бабка Прося адказала:
"Як не гараваць, дзіцятка!
Хада слабая,розум шаткі,
Як не кажы-восем дзесяткаў,
Ды і ў жыцці не вельмі гладка.
Спакою не даюць памылкі,
Зробленыя ў маладосці,
Туманы завуць ў абдымкі,
Малюся,а ці Гасподзь, просціць?
Што ж Вы дрэннага зрабілі?
Што так нудзіцца душа?
Не народжаных дзяцей забіла,
Не баючысь ні пекла,ні крыжа!
"Да,Бабуля нездарма твой смут,
Перад канцом,грахі сціскаюць сэрца,
Збяруць усе грахі у жмут
І прынясуць нам на талерцы...
Маліцеся,Бог міласцівы!
Ён з мора выкіне пясчыну,
Ён горы нават перадзвіне,
Прытулак знойдзе,Ойце і Сыне...
Далей абгледжваю сяленне:
"У канцы вёскі моцна пелі,
У кагосці дзень быў нараджэння
Дзеці здалёку прыляцелі...
Бубен грымеў і залівалася гармонь,
Не было часу мне да туль дайсці
Матылёк прысеўшы на далоні,
Пачуцці дапамог мне перасіліць...
Вёсачка мілая,яшчэ жывеш!