Коуш Мядзведзiцы над хатай...

Юрий Боровицкий
***
Коўш Мядзведзіцы над хатай,
І на поўдні – маладзік.
Хіба я ў тым вінаваты,
Што да роднага прывык?

Што гляджу на снег і хату,
Ўверх – на Коўш і маладзік,
І здаецца, што крылаты,
Нібы той шумерскі бык?

Хіба я ў тым вінаваты,
Што  люблю сваю зямлю?
Беларусь люблю я свята,
Хату родную люблю...

10. 01. 2019 г.