Пра што...

Анна Атрощенко
Пра што вяшчуюць сёння сны?
Якую стрэну я падзею?
Пра што казалі мне яны,
Ці клічуць на мой шлях надзею?

Той сон, нібыта з небыцця,
Прачнуся зноўку сярод ночы,
Гартаю кніжку я жыцця,
Не плачце горка, мае вочы...

А дождж, прыліпне да акна,
Вятрыска, пераліча голле.
Спявае гімн жыццю вясна,
Гуляе май па наваколлю.
              6.03.2017.

Фота інэт.