Лiцвiны мы

Валерий Познякевич 2
У нас свае майданкі і хатыні.
У нас свае заступнікі жыцця.
У нас свае і цэрквы і святыні,
А з імі мы -- гісторыі працяг.

Не трэба нам сястры старэйшай, брата...
Мы здольны самі край свой ратаваць:
Дзяцей сваіх з еўропай новай сватаць,
Утульны дом для міру будаваць.

Настане час і нашай вольнай песні --
Увесь Сусвет пачуе: мы -- народ.
Мы тыя, хто нашчадкаў гонар неслі,
Аберагалі памяць з году ў год.

Чужой зямлі не трэба нам і пядзі,
Нам хопіць той, якую даў нам Бог.
Мы на сваёй зямлі жыццё наладзім,
І выберам патрэбную з дарог.

Бо мы нашчадкі тых, хто не скарыўся,
Хто родны край ад войнаў ратаваў.
Ліцвіны мы. І гэтым ганарымся.
На нас не знойдзеш рабскага таўра.