Купалле

Ольга Маро
Залева водзіць па зямлі
Віры і хвалі.
У чоўне знічку запалі,
Пакуль Купалле.

Плыві туды, дзе прамянеў,
Паліў ды джаліў.
Палюй, каханы, на мяне,
Пакуль Купалле.

Русалкі крадзены вянкі
Параспляталі.
Мяне каханай наракі,
Пакуль Купалле.

Мы кветку Папараць знайшлі,
Ды не сарвалі.
Кастру кідаю кашалі,
Пакуль Купалле.

Капаю скарбу карані,
Кладу каралі.
Мяне, зайздросніцу, кляні,
Пакуль Купалле.

Калі няшчасце не міне
На паляванні,
Цалуй, каханую мяне,
Пакуль Купалле.