Як раунавага страчаных iмгненняу...

Юрий Боровицкий
***
                Паўлу Галушку

Як раўнавага страчаных імгненняў,
Ляціць твой ліст сябрам на Ражаство.
У ім размовы, водгукі натхненняў,
Палёт свабоды, думак хараство.

У ім крыштальнай ночы боль і крыўда,
Адлегласць погляда, ці то – душы штуршок.
У ім праход між Сцылай і Харыбдай,
У ім – душы бурлівае паток.

25. 01. 2019 г.