Калi панi

Великий Инквизитор Демон
Калі пані,
так жадае!
Можам мы
паразмаўляці!

Пані зорка ў акенцы
Так натхнёна, што аж прагне,
Ад чакання па сустрэчы.
Ад снегу, што галіну гне.

Пан на дрэўцы
Ўвесь чырвоны,
Ад лісця, што ў твар палезлі,
Ад марозавай ухмылкі.

Две начы, а можа тры
Размаўлялі вось яны,
Две начы, а можа тры
Разам іх спявалі сэрцы.

Але пан з галіны даў,
Воўк яго вось абудзіў,
Ды пан  шлях такі заставіў,
Што аж птушкам было бачна!

А ваўкі чарадою ўсёй
За ваўчыцай гоцкаюць.
А ваўчыца здобы несе,
І бяжыць да пана, Гэй!

Пан у снегу праваліўся,
Але зорку бачыць бачна.
Пан у снегу захаваўся,
Але зімна вельмі вельмі.

Стая воўкаў атачыла,
Воўкі з ласкай ўлезлі ў роў.
Сагравалі, што магчыма.
Стары мароз шубу даў.

А Ваўчыца даскакала,
Падарункі ўручыла,
Яблыкаў нямнога з'ела,
Ды і зноў далей пайшла.

А пан дзіўны дзіўны,
Птушак бачыць не мажлівых,
Тых, што па шляху яго ляцелі,
Тых, што пана да акенца ўзялі.

А там пані з кута ў кут пераходзіла,
Яна так жадала мовіць  слова толькі,
Але вартае для пані,
Але вартае для пана.

І вось прыляцеў на птушке,
Што як сонейка гарэла.
І вось пані крок спыніла,
Слова кажа "Пан, кахаю."