Там калiсь

Великий Инквизитор Демон
Там калісь
 у законнай зямлі,
Рушылі штось
у рыцерскай брані.

На вялізных гербах
Белы арол,
Які ў пер'ях белых
прагне варожай крыві,
Які ў шчытах чырвоных
трымае трон.

Святыя хлусы ды каты,
Гнусныя дэмана псы.
Вы ў хрыста апранулісь,
Шкодзілі нашай зямлі.
Трымайце мячы!
І помсту ад бацкаўшчыні!

І ёсць яшчэ це,
Гдзе на бела-чырвона-белых сцягах,
Гдзе пагоняю скачаць —
Літвою нязменно ворага рушаць
На ворага - рыцары Новагорада
Зь непахіснасцю руху ў сэрцы.

Шмат гербоў зь усіх местэчак,
Шмат харугваў зь тых вось княстваў,
Шмат пляменных ваяроў,
Што вітаючы па лёсе сябраў —
Развіталісь зь сем'ёй,
Дні йдучы да крыжакоў.

Але і тыя чакалі,
Зь усіх земель хрышчоных
Зазвалі наймітаў хвалёных,
А самі Ваўкавыск спалілі.
Бядою да Літвы рухаючыся,
Апошняй перамогі трымаліся.

Магутнае войска зазвалі яны,
Мабыць за двадцать тысяч крыжоў,
Ад княства-біскупства Вармінскага,
Да Герцагства Памеранія-Шчэцінага.
Чыімі сюзерэнамі Ордэну былі,
Ды хаўруснікамі таксама яны.

Доўга чакалі бітвы крыжацы,
Магістар Ульрых фон Юнгінген жадаўшы
Загадаў два мячы да братаў аднесці
І па аднаму да брата аддалі,
Каб браты хутчэй рушылі
Ды голавы паклалі ці мір склалі.

Ягайло быў у царкве,
Дзве месы плакаў па богу,
Па перамогі ад брату,
Бо люду было не злічыць.
Ды пекла чакала ўсіх
Тых, каго Бог не ачысьціць.

А Вітаўт велькі княже,
Зь ваярамі ў полі стаяў,
Зь камандзірамі мовіў.
А харугва воўчая да бою маліла,
Колер блакітны ды воўча галава;
Трымалі Ваўкавыскі сцяг на крыжы.

Два крыжака да царквы ўвайшлі
Два мячы аголеных аддалі
Велікімі людзьмі тыя былі
Герольды Ордэна, але
Адзін знак Святой Імперыі Рымскай меў,
Другі ад князёў Шчэцінскіх быў:

"Калі Ягайла кароль і брат жадаюць
Тыя мячы, каб рушылі вы,
Зь адвагай магутныя ваяры.
Калі поле лічыш цеслым ты,
Магістр ад роўнага поля адступіць
Ці на Марсава поле падыдуць рыцары."

Апусціўшы тых герольдаў,
Апрануў ён у сукно прускія мячы
Ды пачаў мчаць, што ёсць моцы,
Ад царквы кароль да брата.
Вітаўт даўна ўжо ждаў,
Але рушыч адзін не жадаў.

Чакаў ягонага прыбыцця,
Каля татараў,
Тых вось новых,
Чыіх сэрца ён ласкай атрымаў.

Але ў пераломны поўдзень,
Калі чакаць ужо не было моцы,
Ён узяў усё ў свае рукі
Й страляюць зь коней лукі,
Татары білі, што ёсць моцы,
Але ў бойні адступілі.

Немцы гналіся да іх,
Як псы шалёныя на зайцаў,
Дзе чакалі ваяры Літвы.
Бача толькі вось ахвяраў,
Страціўшым вось гэтым усіх,
Дзе разбілі іх Літвіны.

Гэй ды руш на ворага Літвін!

А вось тыя, што не беглі,
На палякаў шлях трымалі,
Дзе Ягайла Кракаў страціў.
Але арол быў магутны,
Шыбка новых рыцараў склікаў
Тыя вось ім далі рады.

Гэй ды забі ворага паляк!

Калі ворагі п'янелі ад спакуса,
Коняў слыхаць была грук,
Гэта Літва моц вяртала
Ды Тэўтонцаў атачала.

Гэй ды руш на ворага Літвін!
Гэй ды забі ворага паляк!

Воўкі рэжуць!
Воўкі б'юць!
Гедыміна знак нясуць!
Камандзіры галавы сякуць!

Толькі трупы рыцараў,
Толькі іх кроў,
Бачыць у поле гэтым было
Ад ордэна некалі вялікага,
Але вось сёння забітага
І толькі кроў на мячах стыла.

І толькі літвін шукаў сяброў
Тых хто зь ім быў
Ды потым зь Польшчай далей ішоў
Дабіваць тых, хто ўцёк...
Тых хто здрадзіў усім,
Забітым, а таксама жывым...