мо б тады

Марта Ионова
хачу быць зусiм непрыгожай
нязграбнай з вялiкiм носам
каб нават не мець надзеi
цябе аднойчы сустрэнуць

пайсцi ды згубiцца у абшары
стать кветкаю пры дарозе
схiляцца ад часу да часу
пад гнётам халоднага ветру

мо б тады нарэшце я болей
не гукала б цябе супраць волi
не чакала б цябе сьрод пустэчы
адзiноцтва i несвабоды