Люты или февраль

Людмила Воронова Супрун
Люты.

Люты , што ты не лютуеш?
Мокрым снегам смагу толіш.
Ці то жалішся, ці злуеш,
Што туман сядзібы голіць…

Пазнікалі гурбы снегу,
Дзе-нідзе лядок бліскучы
Тонкім шкельм абярэга
Прыгажунь абцасы гучыць.

Пачарнелі, нібы ў сажы,
Пастарэўшыя дарогі…
Закахаўся, люты, кажаш?
Моцна так, аж да знямогі.

Як цябе я разумею -
Думкі ўсе не пра марозы.
Ад кахання кожны млее
І пьянее нат цвярозы.