Што глядзiш...

Зинаида Богомолова
Што глядзіш ты, як знямелы?       
У душы маёй збалелай
Не засталася агню –
Больш цябе я не люблю.

“Як жывеш?” – спытала ціха.
І якое гэта ліха
Прывяло цябе сюды,
Ад якой, скажы, бяды? 

І чаму не грэюць словы,
Што прамовіў як замову?
І чаму душа маўчыць –
Мусіць, ведае, як жыць…