Мова

Татьяна Анисько
Так пяшчотна гучыць мая родная мова!
Як матуліны рукі, і татава слова...

Мова!

Для мяне ты гучыш, быццам ветрык ласкавы.
Быццам птушкі гамоняць, шчабечуць ў дубраве.

Як на раніцы босым прабегчы па росам,
Як журчаць ручаі, ці як пахнуць пакосы.

Ты ў летнюю спёку прахалода крыніцы.
Ты ўсмешка на вуснах, успаміны з дзяцінства.

Ты апошні праменьчык на захадзе сонца,
Так прыемна гучыш, зазірнуўшы ў аконца.

Зазвініць, ажыве, заіскрыцца нанова
Мілагучная, любая, родная мова!