Час ляциць

Дина Гинзбург
Хутка-хутка, як ракета,
Скарацечны час ляціць.
Ці даўно стаяла лета –
Восень пад акном стаіць...

На дзяцей чакае школа.
Празвінеў званок даўно.
Ім цяпер не да футбола,
Ім цяпер не да кіно.

А на вуліцы, здаецца,
Восені не чутны час,
Быццам лета застаецца
Назаўсёды тут у нас.

У адной сукенцы можна
Па двары яшчэ хадзіць –
Восень крочыць асцярожна,
Шкоды каб не нарабіць.