На мяжы беларускай зямлi...

Юрий Боровицкий
***
На мяжы беларускай зямлі
Між алешніку й сіняга бору
Нарадзіўся тады я, калі
Ў небе жнівень запальвае зоры.

У той вечар кароўкі брылі
З паплавоў і вярталіся з пашы,
І бацькі маладыя былі,
Й між каровак – дзве цёлачкі нашы.

У той вечар над вуліцай пыл
Зноў мяшаўся з малочным туманам
І з малочным жа водарам плыў
Над дарогай маёмасным панам.

Нарадзіўся тады я, калі
Ў небе жнівень запальвае зоры
На мяжы беларускай зямлі
Ў вечаровым далёкім прасторы.

16 лютага 2019 г.