Палессе

Людмила Шаблыко
Любы край,цябе кахаю,
Як да маці прыязжаю!
Ад тваёй красы чароўнай
Ззяе сонейка жартоўна,
І агеньчыкі пяшчоты
Саграваюць ад сумоты.
Бачу любыя крынічкі,
Дзе купаюцца зарнічкі.
Палыхаюць зноў палі,
Вабяць колерам лугі.
І   ад   гэтае   красы-
ГукАюць цІхенька лясы.
Пойдзеш ў лес,а там сунічкі,
Рыжаватыя   лісічкі.
Вабяць гукамі званы
І ляцяць ва ўсе канцы.
Гукі носяцца,шапочуць,
Як бы нешта яны хочуць.   
І шчабечуць  ручайкі,
Клічуць ў неба жаўрукі.
Ад   гармоніі   такой -
Тут паўсюды і спакой.               
Ўсё  Палессе нібы кліча
Паглядзець яго аблічча!