Сырая ноч, вiльготнае паветра...

Юрий Боровицкий
***
Сырая ноч, вільготнае паветра,
А поўня – на адлегласці рукі.
І гасне паміж пальцаў цыгарэта.
Парывы ветру, быццам матылькі...

Сырая ноч, і цёплае паветра,
І белае святло, і белы снег,
І белы попел – гасне цыгарэта,
І белай поўні марафонскі бег.

19. 02. 2019 г.