Брэшуць раннiя сабакi...

Юрий Боровицкий
***
Брэшуць раннія сабакі.
Поўня свеціцца ў акне.
Зорак рэдзенькія макі
На праедзеным сукне.

Стынуць вуліца, каліна,
Плямы, дзе пасходзіў снег,
Мой ліхтар, мая Айчына
І суседскай хаты верх.

Промні поўні на адмостку
Падаюць, блішчыць бетон.
Поўня, кінь сабакам костку,
Каб не праганялі сон!

У фэйсбук сяброўка піша:
“Ну, чаго ты там не спіш?”
Вецер поўню закалыша…
І шарэе неба мыш.

22. 02. 2019 г.