Цiхi лютаускi дзень на вясну намякае...

Юрий Боровицкий
***
Ціхі лютаўскі дзень на вясну намякае:
Намякае пад вокнамі снег.
Гэта песню вясны ў небе сонца спявае,
Гэта песня сцякае са стрэх.

Капяжы, капяжы адгукаюцца звонам:
Гэта лютаму звоніць вясна.
Гэта сонца – выява Хрыста, як ікона,
Цераз хмары плыве без вясла…

24 лютага 2019 г.