Родная мова

Тамара Краевская
З пакалення ў пакаленне мова родная гучыць.
Меладычна нібы песня, як раўчук што з гор бяжыць.
У абраднасці, фальклоры чуем родны каларыт,
Самабытны, таямнічы сэнс вялізны ў ім скрыт.

Асабіста наша мова ў напісанні і на гук
Ёсць у ёй дз(дэзэ), апостраф і скарочанае У.
Засталіся нам ад продкаў дыялект, багацце слоў,
І вяртаемся мы з вамі да яе культуры зноў.

Багдановіч і Купала, Караткевіч, Куляшоў…,
Прышчаплялі нам у творах да  яе сваю любоў.
Размаўляем і спяваем, вершы пішам мы на ёй
І заўсёды ганарымся роднай спадчынай сваёй.

21.02 2019 года.(Свята роднай мовы).