Сакалiным вокам гляне...

Юрий Боровицкий
***
Сакаліным вокам гляне
Неба шэрага вясна.
Мой жаданы час настане,
Неба вып’е сон да дна,
І прачнуцца мармур ружы
І вачэй зялёных шпат,
Дуб у полі – мажны, дужы,
Першацвету кветак шмат,
Чарапахі на балоце,
Ў пазалоце – куст лазы,
Крылы ластаўкі ў палёце
І вясёлка страказы.

01. 03. 2019 г.