Загарэуся над гасцiнцам...

Юрий Боровицкий
***
Загарэўся над гасцінцам
Дзень вясновы.
Гэта сонца ясным прынцам
Дорыць словы
Пра вясну, каханне, шчасце
Лесу, полю.
Найсвяцейшае прычасце
Дорыць волю!
Льецца сонейка гасцінцам
На таполі,
На бярозы, сосны, елкі,
На раздолле.
Дзень вясновы загарэўся
Над гасцінцам,
Засвяціўся, заірдзеўся
Ясным прынцам.

03. 03. 2019 г., Радашковічы