Купальская ноч

Галина Гузенкова
У купальскую ноч
Ходзяць дрэвы адно да другога,
Размаўляе трава,
У лесе папараць-кветка цвіце.
У купальскую ноч
Зноў разбегліся нашы дарогі,
Патануў мой вянок –
І кругі ад яго на вадзе.

Распалю я касцёр,
Хай асвеціць прастор,
І гукну – рэха мне адзавецца.
Ад купальскіх кастроў
Разгарыцца ізноў
І не згасне каханне ў сэрцы.

У купальскую ноч
Многа розных дзівосаў бывае…
Я па соннай траве
Да цябе пабягу басанож.
У купальскую ноч
Нас з табой да зары залюляе
У далонях сваіх