Песня.
Ганаруся краінай сваёй,
За яе чысціню гарадоў,
За мір на зямлі і спакой,
Буслоў - палёу спадароў.
Чабаровы люблю ў лузе пах,
Васільковыя вочы яе,
І спевы ранішніх птах,
Крыніцу, што сілы дае.
Прыпеў:
Беларусь ганаруся табой,
Зямлёю бацькоўскай сваёй.
За цябе прыгажэйшы няма-
Святая старонка мая!
Ты краіна рэк і азёр,
Велічавых дубоў і бяроз,
Радзіма братоў і сясцёр-
З табой звязала я лёс..
За духмяны хлеб, бульбы смак,
За расшыты матчын абрус,
Ну, як не любіць цябе? Як,
Гасцінная Белая Русь?
Прыпеў.