На развiлцы дарог, дзе шляхоу скрыжаванне...

Юрий Боровицкий
***
На развілцы дарог, дзе шляхоў скрыжаванне
Утварае адчайную ростань душы,
Сустракаю з Гекатай вясновае ранне –
Раздарожжа няўмольна-расстайнай глушы.

І нясцерпна балюча зліваюцца сцежкі
Там, дзе пырхаюць душы памерлых сяброў,
У насмешкі Гекаты, што, як галавешкі.
І так сэрца смыліць і баліць яно зноў!

І таму неабходна адказнасць за слова,
Абарона радка ад усякіх чарцей,
Каб святая і чыстая матчына мова
Пралілася блакітам нябесных вачэй.

05. 03. 2019 г. 

Геката - старажытнагрэчаская багіня Месяца, грэкі ўяўлялі сабе, што яна лётае с душамі памерлых на скрыжаваннях дарог.