Жаночы дзень

Валерий Познякевич 2
Вясны тваёй жаночы дзень
Глядзеў у вочы мне з даверам.
Я так сустрэць яго хацеў,
Сваім пачуццям шчыра верыў.

З вясною ты прыйшла ў мой дом
І засталася назаўсёды.
Жыццё, бы царскай кнігі том,
Дзе сэнс радкоў не выйшаў з моды.

Бо той, хто з верай іх тварыў --
Не здрадзіў музыцы кахання.
Вясна -- штуршок. Вясна -- парыў --
Жыве ад вечара да рання.

І я ў паглядзе тых вачэй
Вясны тваёй крануўся вуснаў.
З табою дыхаць мне лягчэй,
Прасцей быць шчырым беларусам.