Яшчэ пад лесам снег бялее...

Юрий Боровицкий
***
Яшчэ пад лесам снег бялее,
А баба корпае радок,
Бо жыць без клопату не ўмее…
І садзіць яравы часнок.

Прынесла ў посцілцы саломы,
Радок накрыла… і стаіць,
Глядзіць на лес, даўно знаёмы,
На снег, што пад гарой ляжыць.

Угору вочы падымае:
Там клін гусей дамоў ляціць.
Перахрысцілася старая:
Часнок паспела пасадзіць…

11. 03. 2019 г.