Веснавое

Анна Атрощенко
Вясна прыходзіць шэрай,
І неба ў хмурынках...
Цяплу сёння паверу,
хоць вокны ў дажджынках.

Пачую звон пчаліны,
Вітанне над зямлёй.
Вясёлыя хвіліны
пабеглі чарадой.