Свецiць сонейка вясновае...

Юрий Боровицкий
***
Свеціць сонейка вясновае,
А на ўзгорку снег ляжыць.
Зноў вясна прыходзіць новая,
Каб па-новаму нам жыць.

Каб па-новаму маркоціцца
І журыцца аб былым.
Свеціць сонейка, і коціцца
Над раллёй смуга, як дым.

Зноў вясна прыходзіць новая,
Каб па-новаму нам жыць.
Эх, смуга, смуга вясновая!
Эх, жыццё, што так бяжыць!

15 сакавіка 2019 г.