Вочы вясны

Станислав Шастак
Пагляд летуценны
У небе высока
Убачыу надзею
Ў сузор'і Плеяды.

Заззялі імгненна
І мыслі і вока,
Бо гэтай падзеі
Чакалі! І рады!

Чакалі гадамі
На зло паняверцы,
Што толькі багацце
Дасць крылы ўзлёту

Бо ведалі самі
Гарачыя сэрцы
Патрэбна сабраці,
Каб здейсніць работу.

Пагляд летуценны
Да сэрца сягае
І мроіць душы
Незвычайныя сны

Малююць на сцены
Далёкага краю
Дзяўчыну ля грушы
І вочы вясны!