Светла-шэры дзень вясновы...

Юрий Боровицкий
***
             …і апранулі Яго ў баграніцу,
             і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго.   
                Евангелле паводле Марка 15:17   

Светла-шэры дзень вясновы.
Снег зусім сышоў.
Дзень пляце вянок лаўровы
З родных простых слоў.

Дзень пляце вянок лаўровы
З леташняй травы,
У яго ўплятае словы
З хмар і сінявы.

З простых слоў вянок лаўровы
Дзень вясны пляце
З той надзеяй, што цярновы
Хутка расцвіце.

21 сакавіка 2019 г.