Паласа вясёлкi звонкай...

Юрий Боровицкий
***
Паласа вясёлкі звонкай
Над пасёлкам зіхаціць,
Бы вясна ідзе з даёнкай
Сок бярозавы даіць.

Пах травы сапрэлай тонкі,
Дожджык дробненькі імжыць.
Паласа вясёлкі звонкай
Над пасёлкам зіхаціць.

То вясна ідзе з даёнкай
Сок бярозавы даіць,
Каб ствалы рабіны гонкай
Свежым сокам напаіць.

А калі заззяюць гронкі
На рабінах пад гарой,
Паласа вясёлкі звонкай
Ім успомніцца парой.

22 сакавіка 2019 г.