Абраз

Воронова Лилия
Вісіць  абраз у маёй хаце
Пад белым вэлюм рушніка.
Яго мне падарыла маці,
Каб абразу малілася дачка.

На абразу там Матка Боска
Ахоўвае маленькага Хрыста .
Яе прасіла маці  слёзна :
“Ты беражы ж маё дзіця”.

Маліла маці на каленях
Аб лепшай долі для дачкі.
Стаіць цяпер у маіх успамінах
Абраз - у  маці са слязьмі.

І вось нямала год прайшло
Я абразок бярэжна бяру ў рукі.
І адчуваю ад яго сардэчнае цяпло
Абняўшы я кладу яго на грудзі.

Маленькі, родны  абразок
Каштоўнасці зусім не мае.
Але ж я еду да яго здалёк
Матулю быццам слёзна абдымаю.

Я бачу як з яго глядзіць
Вачыма Маткі Боскі.
Мая матуля і хрысціць
Мяне ў роднай вёсцы.

Лілія Воронова ( Заяц) 22.03.2019