Не дай мне божа з глузду з ехаць...

Юрий Боровицкий
***
Не дай мне божа з глузду з’ехаць
І вершы дрэнныя хваліць,
І масаваю быць пацехай,
І таннай славай даражыць.

А дай мне божа быць паэтам
І напісаць такі радок,
Каб ратаваў ад спёкі летам,
Дарыў прыемны халадок.

Каб саграваў зімой сцюдзёнай
Душу, што прагне цеплыні,
І адгукаўся срэбным звонам
Святой бярозавай вясны.

23 сакавіка 2019 г., Радашковічы