Поуны месяц у Скарпiёне...

Юрий Боровицкий
***
Поўны месяц у Скарпіёне,
Дзень Галіны і ўсіх галін,
І ў гамонцы, у перазвоне
Ў небе зноў жураўліны клін.

Дзень містэрыі і свабоды,
Вакханаліі і вясны,
Абуджэння нямой прыроды
І звычайнай жывой сасны.

Дзень экстазу, кахання, буйства,
Песень весніх і весніх слоў,
Нібы ў лапці вясной абуўся
П'яны вецер зімовых сноў.

23. 03. 2019 г.