Беларусачка

Зинаида Богомолова
Дзяўчына-беларусачка,   
Прыгожая, як зорачка,    
Накінь на плечы хустачку
У вечар ціхі, золкавы.

Паслухай, як шапоціцца 
Навокал жыта спелае,    
Нібы агулам просіцца 
У рукі твае белыя.

Чаго ты зажурылася,
Чаго маўчыш, нясмелая?
А вочы заіскрыліся
Ад позірку, бы хмельнага…   

Ад позірку гарачага
Яго, такога любага…
Хто весці ўжо збіраецца
Цябе да фэсту шлюбнага.